21 лютага – міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

Сёння Міжнародны дзень роднай мовы мы вырашылі прысвяціць адметнай цікавай літары, якую маюць беларусы ў сваім алфавіце, і якой няма ні ў адным іншым. Гэта Ў (“у нескладовае”). У горадзе Полацку нават паставілі помнік гэтай літары.

Рабятам яна таксама спадабалася! І натхніла на стварэнне цікавых работ. Нехта ўявіў яе ў выглядзе зялёнай раслінкі, жывой істоты ці адмысловай вясёлкі…

Раптам стала вядома, што чараўніца Злюка-Манюка схавала ўсе літары Ў, таму што не ведала, як іх ужываць. Яна палічыла, што адной літары У будзе дастаткова. Але дзеці не пагадзілся з гэтым. Яны вырашылі знайсці літары і ўставіць іх у адпаведныя словы. Гэта было не так проста! Прыйшлося прайсці цэлы квэст, перамяшчаючыся ад адной станцыі да другой, выконваючы заданні і знаходзячы новыя падказкі. Урэшце ўсё атрымалася!