Каляды - зімовыя святы

18.01.2024

17 студзеня ў групу № 4 прыйшлі Каляды - зімовыя святы.
Разам з нашымі выхаванцамі ў двор да Гаспадыні прыйшоў і Несцерка з Казой-дзеразой. Весела гулялі, спявалі, частавалі куццёй Мароза, услаўлялі Гаспадыню, гралі на музычных інструментах. А Чорт тым часам сцягнуў мех з каляднымі пачастункамі! Але дзецям з дапамогай бацькоў ды Несцеркі ўдалося ўратаваць прысмакі, каб потым разам іх з'есці.