З калядкамі!

16.01.2024

Весела і цікава адсвяткавалі калядкі ў старэйшай групе № 2 дзіцячага садку № 101 г. Віцебска “Сонейка”. Дзеці самі былі калядоўшчыкамі. У народнай традыцыі гэта свята адзначаюць шчодрымі пачастункамі, танцамі і песнямі. Выхаванцы прыйшлі ў госці да Зімушкі-зімы, вадзілі карагоды, частавалі калядную казу салам, жадалі ўсім радасці, здароўя, шчасця ў новым годзе.