Восеньскі кірмаш

03.11.2023

1,2,3 лістапада ў дзіцячым садзе прайшлі святы “Восеньскі кірмаш” у групах 2,7,9.

На працягу свята гучалі беларускія песні, дзеці гулялі ў беларускія гульні, бадзёра скакалі ў танцы “Лявоніха”, пабывалі ў ролі гандляроў і зазывалі на кірмаш за пакупкамі. Бацькі таксама актыўна ўдзельнічалі ў свяце: гулялі з рушнікамі, падыгрывалі на музычных інструментах беларускую польку “Янка”.

Хто весела гуляе, таму сумна не бывае.