Група № 10 у тэатры "Лялька"

03.11.2023

У рамках гадавой задачы па патрыятычным выхаванні і далучэнні дзяцей да да беларускай народнай культуры выхавацелі разам з бацькамі і выхаванцамі групы 10 наведалі вельмi вяселы, цiкавы i карысны спектакль у тэатры "Лялька" .

Гісторыя пра маленькае шчанятка Соню.

Аднойчы яе гаспадар Іван Іванавіч сышоў на працу, а Соні ўсё цікава: чаму кактус калючы, які ток жыве ў разетцы, чаму ў кране няма рыбак, калі вада цячэ з ракі? Хто ведае, куды б Соню прывяла цікаўнасць, калі б у зале не было дзяцей. Менавіта яны — галоўныя памагатыя Івана Іванавіча — перасцерагаюць Соню і вучаць яе правілам бяспечных паводзін.

 

Задавальненне атрымалi усе: i дарослыя i дзецi!

 

Далучаемся да роднай мовы, культуры і мастацтва разам!