Конкурс-прагляд “Радзіма мая, у марах, у песнях, у словах.”

27.04.2023

21 красавіка на базе дзіцячага садка №101 адбыўся раённы конкурс-прагляд дзіцячай мастацкай творчасці “Радзіма мая, у марах, у песнях, у словах”. Конкурс праводзіўся па намінацыях “Мастацкае слова”, “Вакальная дзейнасць”, “Харэаграфічная дзейнасць” і “Інструментальная музыка”. Кожнае выступленне ўражвала сваім яскравым майстэрствам. У сценах музычнай залы маладыя бусляняты спрабавалі свае нясмелыя крылы, чароўныя кветкі расцвіталі на святочных строях, рознакаляровае неба лёгкімі палотнамі ўзлятала пад столь, ды адмысловыя музыкі лашчылі слых сваім уменнем. Так кожны прызнаваўся ў любові да сваёй Радзімы – прыгожай і ўтульнай Беларусі.

Танец “Беларуская полька”, які паставіла з нашымі выхаванцамі харэограф Зязіна Алена Аляксандраўна, атрымаў ад журы 3-е месца. Кожны рух выканаўцаў быў дасканала адпрацаваны, кожны крок трапіў на сваё месца! Але іншыя калектывы былі таксама добра падрыхтаваныя. Таму такі вынік не мог нас не парадаваць.

Вітала прысутных, аб’яўла нумары і дарыла добрыя пажаданні журы, канкурсантаў і гледачам музычны кіраўнік Вайцехоўская Маргарыта Іванаўна.

Аздабленне музычнай залы – справа рук яшчэ аднаго таленавітага педагога, Шаевай Ірыны Анатольеўны.