Буккросінг: чытаем разам.

06.04.2023

Далучэнне маладога пакалення да роднай мовы – высакародная і пачэсная місія. Яе ажыццяўленнем многія гады займаецца наша дзіцячая ўстанова. Безумоўна, час не стаіць на месцы. Таму трэба змяняць звыклыя метады, звяртацца да тых рэсурсаў, якія прапануюць нам новыя тэхналогіі, сучасныя падыходы да атрымання ведаў. Мы вырашылі звярнуць сваю ўвагу на такі від дзейнасць, як буккросінг. Буккросінг – у перакладзе з англійскай азначае “перамяшчэнне кніг” або “кнігазварот”. Праект запушчаны пад дэвізам: “Прачытаў кнігу – перадаў іншаму!” Мэта арганізацыі буккросінгу: фарміраванне ўяўленняў аб фальклорных і літаратурных творах беларускіх аўтараў, развіццё ўменняў дзяцей успрымаць змест твораў на беларусай мове, выхаванне чытацкай культуры, адраджэнне традыцыі сямейнага чытання.

З гэтай мэтай быў цалкам рэканструяваны хол першага паверху дзіцячага сада. Там з’явіліся палічкі з кніжкамі, якія можа ўзяць любы жадаючы. Дома дарослыя разам з дзецьмі чытаюць кнігу і абмяркоўваюць прачытанае, а праз тыдзень вяртаюць назад. Можна прынесці і пакінуць свае кнігі, каб даць магчымасць іншым далучыцца да змешчаных там тэкстаў. На сцяне з’явіліся стэнды з выявамі класікаў беларускай літаратуры, дзіцячыя творы якіх вядомыя вялікаму колу чытачоў. Гэта Васіль Вітка, Якуб Колас і Янка Купала. У спецыяльныя кішэнькі ўкладзеныя паштоўкі з QR-кодамі твораў, пазначаных на паштоўках. Такім чынам творчасць пісьменнікаў становіцца даступнай як ў традыцыйным выглядзе, так і пры дапамозе сучасных гаджэтаў. Бацькі маюць магчымасць выбіраць найбольш зручны для сябе варыянт.  

Спадзяемся, што наш праект знойдзе водгук сярод выхаванцаў і іх бацькоў, а палічкі з кнігамі хутка запоўняцца новымі экспанатамі.