Цвяток радзімы - васілёк

15.07.2022

Шырока вядомыя радкі верша Максіма Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”:

“Цямнее край зубчаты бора…

І тчэ, забыўшыся, рука

Заміж персіцкага ўзора

Цвяток радзімы – васілька.”

Сапраўды, васілёк або валошка здаўна быў адным з сімвалаў сінявокай Беларусі. Мы бачым яго і ў буйным жыце, і сярод палявых красак, ягоную выяву народныя мастакі з задавальненнем пераносяць на свае вырабы. А ў гэтыя дні сінія кветкі сустракаем паўсюль нават у горадзе. Бо васілёк стаў яшчэ сімвалам фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Дарэчы, васілёк быў улюбёнай кветкай Марка Шагала. Выхаванцы  нашай групы таксама натхніліся сіне-блакітнымі пялёсткамі і зрабілі самастойныя мастацкія творы. Калі глядзіш на іх, на памяць прыходзяць і вершаваныя радкі Эдзі Агняцвет:

Зямля з блакітнымі вачамі –

Раздолле рэчак і лугоў!

Тут называюць Васількамі

На Беларусі хлапчукоў.

На жаль ні воднага Васілька ў нашай групе няма. Але гэта не перашкаджае нашым дзеткам быць сапраўднымі маленькімі беларусамі, любіць сваю Радзіму, захапляцца яе прыродай і сябраваць з фарбамі ды пэндзлем.

 

 

КАСМІЧНЫ ВАСІЛЁК Маша Міхайлава, 6 год.

КВЕТКАВЫЯ МАТЫВЫ Паша Сямёнаў, 6 год 

НАТХНЕННЕ Насця Сініцына, 7 год.

РАСКВЕЦІМ НЕБА ВАСІЛЬКАМІ Тамерлан Гадзіраў і Уладана Лемеш

ХЛОПЧЫК ВАСІЛЁК Саша Мацкевіч

ХЛОПЧЫК ВАСІЛЁК Уладана Лемеш

 

Брошка ВАСІЛЁК Лапаціна Дана