Гуканне вясны

07.04.2022

У беларускага народа існаваў вельмі прыгожы веснавы абрад – “Закліканне вясны”.

Сёння – Благавешчанне, і менавіта ў гэты дзень у нас заклікалі вясну. Гэта свята звязана з абуджэннем прыроды і надзеяй на лепшае жыццё: “Вясна брала ў сонца ключы, адчыняла сырую зямельку, пускала на свет траву-мураву, адзявала ў лісце дрэвы.

Гэй, Вясна, гэй красна,

Што ты нам прынясла?

Ці па яечку, ці па піражэчку,

Ці сыра кусок, ці масла брусок.

У дзіцячым садку прайшло фальклорнае свята “Гуканне вясны”. Дзеці прыйшлі на падворак да дзядзькі Лявона і Паўлінкі. Упрыгожвалі дрэвы каляровымі лентамі і птушкамі. Звалі ў госці “Сонейка”, “Бусла”, “Вясну”. Не абышлося і без Бабы Ягі, якая таксама прыйшла павесяліцца. Вадзілі карагоды, гулялі ў розныя гульні, спявалі. На развітанне дзеці атрымалі пачастункі.

https://disk.yandex.com/i/TwDNDLbJR1toMg

Гуканне вясны