Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2022

У  рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў  яслях-садзе   № 101 прайшло шмат мерапрыемстваў. На працягу дня  гучала родная мова. Выхаванцы знаёміліся з новымі творамі майстроў мастацкага слова, узгадвалі свае любімыя словы па-беларуску, а старэйшыя спрабавалі скласці самастойныя выказванні на роднай мове і чыталі вершы.