5 верасня – дзень беларускага пісьменства і друку

06.09.2021

Напярэдадні свята ў нашай групе адбываліся дзіўныя справы!

 Па-першае, мы знайшлі ў бібліятэцы новыя кніжкі: “Буквар” і “Знаёмыя незнаёмцы. Таямніцы літар”, з якіх даведаліся пра беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыну. Яшчэ даведаліся пра манахаў Кірылу і Міфодзія, якія стварылі першы славянскі алфавіт – глаголіцу.

 

А іх вучні і паслядоўнікі – новы, больш зручны алфавіт – кірыліцу, якую ўзялі ў якасці асновы многія народы. Беларусы ж у сваім алфавіце маюць адметную цікавую літару, якой няма ні ў адным іншым. Гэта Ў (“у нескладовае”). У горадзе Полацку нават паставілі помнік гэтай літары!

Рабятам яна таксама спадабалася! І нават натхніла на стварэнне цікавых работ. Нехта ўявіў яе ў выглядзе зялёнай раслінкі ці жывой істоты, нехта – бакала з напоем ці адмысловай вясёлкі…

 

 

 

 

Па-другое, стала вядома, што нейкая Злюка-Манюка схавала ўсе літары Ў, таму што не ведала, як іх ужываць. Яна палічыла, што адной літары У будзе дастаткова. Але дзеці не пагадзіліся з гэтым. Яны вырашылі знайсці літары і ўставіць іх у адпаведныя словы. Гэта было не так проста! Прыйшлося прайсці цэлы квест, перамяшчаючыся ад адной станцыі да другой, выконваючы заданні і знаходзячы новыя падказкі. Урэшце ўсё атрымалася!

 

А ўканцы мы правялі гульню з мячом на лепшага знаўцу беларускай мовы. Іх аказалася некалькі. Гэта Каваленка Фёдар, Хамянок Ягор, Дзерваед Марта, Сініцына Насця і Суворава Алёна.