ДА 90-ГОДДЗЯ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА

27.11.2020

Ёсць такія творы, аўтары, людзі, пасля знаёмства з якімі нельга быць ранейшым. Нельга сказаць “я не ведаў”, “я не чуў”, “я не разумеў”. Такім чалавекам, такім аўтарам безумоўна з’яўляецца Уладзімір Караткевіч. Ягоныя творы дораць не толькі новае светаадчуванне, яны дораць крылы, дораць новыя лёгкія, каб дыхаць новым паветрам.

   Калі я прачытала кнігу “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, у першы момант была амаль расчараваная тым, што ў канцы робіцца выснова, быццам Бога не існуе. І гэта пры тым, што кожны радок твора прасякнуты адчуваннем Бога. Усе тыя паралелі вядомых падзей з жыццём галоўнага героя, тыя падзеі і абставіны, у якія ён трапляе, гэты незвычайны бляск у ягоных вачах…

   Але праз хвіліну, мне было ўжо сорамна за сябе, такую неразумную! Караткевіч кажа, што Бог жыве не ў царкве, не ў іконах, не ў нейкіх іншых выявах...  Бог жыве ў ЧАЛАВЕКУ! І Юрась сапраўды быў сынам Божым, нават калі сам не ўсведамляў гэтага. І гэта сапраўды было другое прышэсце. І адбылося яно ў Гародні.

   І тая часцінка Бога, якая жыве ў кожным з нас (амаль у кожным) не дазваляе быць хлуслівымі і подлымі, нават, калі нас да таго штурхаюць, часцінка Бога дапамагае быць гордымі і годнымі, дапамагае быць сапраўднымі!

   І таму на Беларусі сапраўды Бог Жыве!

 

Аляксандра Красоўская

 

На Беларусі Бог жыве

 

 

Уладзімір Караткевіч

 

 

Мастацкія работы паводле казкі Ул. Караткевіча «Жабкі і чарапаха»

Антон Ючас

Арцём Панцялееў

 

Арцемі Лосеў

Даня Сайгушкін

 

Кірыл Мануйлаў

 

Софья Шульга

Маша Казлова

 

Мілана Любчанка

Соня Яноўская

Улада Лапаціна

 

 

Уладзімір Караткевіч

"Бацькаўшчына"

(урывак)