Масленіца

16.03.2020

Вясёлае раставанне з зімой, асветленае з радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага перараджэння прыроды – Масленіца.

Так, з карагодамі, спаборніцтвамі, беларускімі народнымі гульнямі  і добрым настроем, развіталіся з зімой выхаванцы старэйшых  груп. Бавілі дзяцей Паўлінка з дзедам Лявонам, а частавала блінамі сама Масленіца. Разам з румянымі блінамі, так падобнымі на сонца, дзеці атрымалі часцінку цяпла і магутнасці, пазнаёміліся з традыцыйным святкаваннем Масленіцы.