21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2020

Сення ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Гучаць словы замілавання і любові ў гонар мовы, словы падзякі і прызнання ў гонар дзеячоў культуры. Не стаў выключэннем і наш  дзіцячы сад. Святочныя мерапрыемствы ладзіліся ў кожнай з 13 груп.

Выхаванцы знаёміліся з новымі творамі майстроў мастацкага слова, узгадвалі свае любімыя словы па-беларуску, а старэйшыя спрабавалі скласці самастойныя выказванні на роднай мове.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Наша зямлячка, паэтка Святлана Лавейкіна напісала такія пранікнёныя радкі:

Не па млечным ручніку з нябёсаў

Прыйдзе доля для беларусоў…

Я малюся небу, зоркам, лёсу,

Млечнаму блакіту абразоў…

 

Хочацца пажадаць нам з вамі, каб гэтыя малітвы спраўдзіліся, каб неба над нашай краінай заўсёды было чыстым, каб мова наша гучала ўпэўнена і шчыра, каб нашыя дзеткі-птушаняткі не шукалі заморскага выраю, а заставаліся ў роднай старонцы і адчувалі сябе тут вольна і ўтульна.