Прыйшлі каляды – зімовыя святы

20.01.2020

 

   Каляды прыйшлі і ў наш дзіцячы садок. Фальклорныя святы адбыліся ва ўсіх старэйшых групах. У вобразе калядоўшчыкаў дзеці завіталі да Лявона і Лявоніхі, якія пазнаёмілі малых з народнымі прыкметамі, абрадамі, прыказкамі і прымаўкамі, звязанымі з Калядамі. У якасці гледачоў мы запрасілі сваіх малодшых сяброў. Малыя з цікаўнасцю назіралі за прыгодамі казы-манюкі, смяяліся з жартаў вучонага мядзведзя, весяліліся з “козачкай каляднай, прыгожай ды ладнай”. Ролі гэтых герояў выканалі самі выхаванцы. Шматлікія песні, танцы, гульні, прасякнутыя народнай мудрасцю і гумарам, падрыхтавалі выкладчыкі музычнага выхавання Маргарыта Вайцехоўская і Любоў Казлова.

    Не засталіся ў баку і бацькі выхаванцаў. Яны забяспечылі нас рознымі прысмакамі, каб свята атрымалася найбольш цікавым і блізкім да старажытных традыцый.