Восеньскі кірмаш

12.10.2021

У пачатку кастрычніка завітала да нас прыгожае свята - Восеньскі кірмаш! Лявон з Лявоніхай завіталі да нас у госці. Як на сапраўдным кірмашы, гучалі песні і чуліся жарты.  Дзеці  ўразілі яскравымі танцамі і вясёлымі гульнямі. Нават кабыла не ўтрымалася і таксама пайшла ў скокі! Добра павесяліліся і многаму навучыліся!