Восеньскі кірмаш

20.11.2020

У пачатку лістапада завітала да нас прыгожае свята - Восеньскі кірмаш! Лявон з Лявоніхай набылі неабходныя для сябе рэчы ў гандляроў, у ролі якіх выступалі выхаванцы нашага дзіцячага садка. Як на сапраўдным кірмашы, гучалі песні і чуліся жарты.  Дзеці ў нацыянальных строях уразілі яскравымі танцамі і вясёлымі гульнямі. Нават кабыла не ўтрымалася і таксама пайшла ў скокі!  А які ж кірмаш без батлейкі?! Не абышлося без яе і на нашым свяце. Каласок, бульбачка і рэдзька паказаліся і на батлеечнай сцэне, і на вялікай сцэне музычнай залы.

Добра павесяліліся і многаму навучыліся!